Са святам – Днём народнага адзінства! Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валянціна Семянякі

ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ ЗЭЛЬВЕНШЧЫНЫ!

Шчыра віншую вас са святам – Днём народнага адзінства!

Гэта маладое свята, якое наша краіна адзначае толькі другі раз, мае вельмі вялікае гістарычнае значэнне для беларускага народа.

17 верасня 1939 года стала пачаткам ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, падзеленай у 1921 годзе паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора. Але гэта не было толькі вяртанне зямель, гэта з’яднанне сем’яў, сяброў і народа, вынік шматгадовай барацьбы з прымусам і тэрорам польскага ўрада, масавымі рэпрэсіямі і карацельнымі аперацыямі па знішчэнні нацыянальнай самасвядомасці заходніх беларусаў, правядзення палітыкі паланізацыі і асіміляцыі.

Нашы продкі выстаялі ў гэтым супрацьстаянні. Менавіта адзінства народа спрыяла росквіту краіны, яе незалежнасці, магчымасці заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці. Хай гэты дзень паслужыць усведамленню таго, што Беларусь – наша агульная Радзіма і яе будучыня залежыць ад кожнага з нас! Жадаю ўсім міру, здароўя, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!

Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін СЕМЯНЯКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены