На класную гадзіну да навучэнцаў Галынкаўскай СШ запрошаны іерэй Аляксандр Тарас

У Галынкаўскай сярэдняй школе шмат увагі ўдзяляецца захаванню і ўмацаванню здароўя навучэнцаў, выхаванню свядомых адносін да яго. Па дадзеным накірунку вядзецца сумесная работа не толькі з бацькамі і медыэцынскімі работнікамі. Актыўны ўдзел у такіх мерапрыемствах прымае і святар мясцовага прыходу.

На класную гадзіну «Здаровы я – здаровая краіна мая» ў 8 клас быў запрошаны настаяцель храма Вялікамучаніка Георгія Перамаганосца аграгарадка Галынка іерэй Аляксандр Тарас.

Дыялог паміж вучнямі і айцом Аляксандрам атрымаўся змястоўным, захапляльным і карысным. Святар звярнуў увагу падлеткаў на тое, што, акрамя ўсім вядомага фізічнага здароўя, трэба клапаціцца аб духоўным і сацыяльным здароўі.

Не выпадкова кажуць, духоўнае здароўе – стрыжань існавання чалавека. У ходзе гутаркі вучні задавалі свяшчэннаслужыцелю цікавячыя іх пытанні, рашалі праблемныя задачы, дзяліліся сваімі думкамі па дадзенай тэме. Айцец Аляксандр адказваў на пытанні, як бацька, які выхаваў траіх сваіх дзяцей, даваў слушныя парады, як трэба даражыць здароўем і цаніць дараванае Богам жыццё. «Ад здароўя кожнага паасобку залежыць агульнае здароўе краіны.

А паўнацэнным чалавекам можна назваць толькі такога, які валодае ўсімі трыма відамі здароўя: фізічным, духоўным і сацыяльным», – падвяла вынікі выхаваўчай гадзіны педагог, в.а. класнага кіраўніка 8 класса Марыя Міхайлаўна Худзяева.

Служба інфармацыі газеты «Праца«

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены