Зэльвенскія выратавальнікі правялі «Кірмаш бяспекі» для жыхароў і гасцей райцэнтра

Зэльвенскія выратавальнікі сумесна з работнікамі цэнтра культуры і народнай творчасці культуры ў рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы» правялі «Кірмаш бяспекі» для жыхароў і гасцей райцэнтра.

 Работнікі райаддзела МНС арганізавалі віктарыну па асновах бяспекі жыццядзейнасці, у час якой дзеці і дарослыя праверылі свае веды. Прадстаўнікі службы «101» нагадалі, як не дапусціць «пячных« пажараў, заклікалі быць асцярожнымі пры выкарыстанні адкрытага агню. Не пакінулі без увагі і надзейнага памочніка – аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Мясцовыя жыхары і госці «кірмаша» прыгадалі правілы выкліку службы выратавання, даведаліся аб карысным кантэнце мабільнага дадатку «МНС Беларусі Дапамога побач» і замацавалі атрыманыя веды, адказаўшы на пытанні тэсціравання.

 Юныя госці свята змаглі адчуць сябе сапраўднымі выратавальнікамі, калі экіпіраваліся ў баявое адзенне і пасядзелі за рулём пажарнага аўтамабіля. Жаданне прымерыць «баёўку» пажарнага-выратавальніка было не толькі ў дзяцей. Дарослыя з задавальненнем навыперадкі апранулі спецвопратку байцоў МНС. Работнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі №1 г.п.Зэльвы арганізавалі «водную феерыю», што падарыла глыток прахалоды і свежасці ў спякотны дзень.

Зэльвенскі РАНС

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены