Зэльвенскія выратавальнікі пагутарылі з бацькамі ў сярэдняй школе аграгарадка Елка

 Зэльвенскія выратавальнікі пагутарылі з бацькамі ў сярэдняй школе аграгарадка Елка і нагадалі ім аб важнасці навучання правілам бяспечных паводзін з ранніх гадоў.

 У рамках акцыі «У цэнтры ўвагі  – дзеці!» інспектар прапаганды райаддзела МНС Віталь Жарыч нагадаў аб недапушчэнні пакідання непаўналетніх без нагляду. Ён звярнуў увагу прысутных на тое, што нярэдка прычынай вогненных здарэнняў і сумных наступстваў дзіцячага свавольства становіцца адсутнасць належнага кантролю з боку дарослых. Акрамя таго, прадстаўнік МНС адзначыў, што ніхто так не навучыць дзяцей бяспецы, як бацькі, якія ўласным прыкладам павінны дэманстраваць правільныя паводзіны. Спецыяліст аддзела нагадаў парадак дзеянняў у выпадку небяспечнай сітуацыі ў доме, а з педагогамі замацавалі алгарытм эвакуацыі людзей на выпадак надзвычайнай сітуацыі.

На заканчэнне сустрэчы супрацоўнік МНС адказаў на пытанні прысутных.

Зэльвенскі РАНС

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем  Telegram-канале.  Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены