У Зэльве праходзіць акцыя «Канiкулы — без дыму i агню!»

У рамках рэспублiканскай акцыi «Канiкулы — без дыму i агню!» iнспектар сектара прапаганды раённага аддзела па надзвычайных сiтуацыях Вiталь Жарыч правеў для выхаванцаў дашкольнага центра развiцця дзiцяцi №1 г.п. Зэльва навучальны занятак.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі прыгадалі правілы бяспечных паводзін на вадаёме і ў лесе, у час навальніцы, адпрацавалі дзеянні ў выпадку пажару. Замацавалі навыкі на практыцы праз актыўны ўдзел у бліц-гульні “Выклік службы выратавання”.

Інспектар пазнаёміў дзяцей з вогнетушыцелем і пажарным апавяшчальнікам. Многія выхаванцы расказалі пра гэтыя прадметы, тым больш што пажарныя апавяшчальнікі ўстаноўлены ў іх жыллі. Удакладнілі, што наяўнасць яго ў доме ці кватэры павышае магчымасць раней прыняць адпаведныя меры і пазбегнуць сумных наступстваў. За актыўны ўдзел дашкаляты атрымалі карысныя падарункі ад выратавальнікаў. А набытыя імі станоўчыя эмоцыі павысілі іх рабочы настрой і жаданне ў далейшым папаўняць багаж ведаў, у прыватнасці, правільна рэагаваць на надзвычайныя сітуацыі.

Педагог сацыяльны ДЦРДз №1 г.п. Зэльва Юлія КОНЮХ

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены