Святары Зэльвеншчыны вiншуюць з Раством Хрыстовым!

ШАНОЎНЫЯ ЗЭЛЬВЕНЦЫ!

Ад усяго сэрца віншуем вас са святам Божага Нараджэння!

Як і кожны год, мы з вялікай надзеяй сустракаем Нараджэнне Хрыста. Бо менавіта Бог прыходзіць, каб умацоўваць нашу веру, даваць нам сілы і дапамагаць ісці па жыццёвай дарозе.

Сёння вечарам на небе заззяе першая зорка, якая абвесціць нам аб вялікай радасці: нарадзіўся Збаўца. Той, які з’яўляецца “Дарогай, Праўдай і Жыццём”, які нясе справядлівасць, любоў і прабачэнне. Нябесныя хоры анёлаў заклікаюць пастушкоў – людзей простых і адкрытага сэрца – прыйсці ў храм і пакланіцца Добраму Пастыру людскіх душаў. Давайце і мы сабяромся разам у святынях і раздзелім радасць падзеі, якую Езус падрыхтаваў для нас, каб распаліць нашыя сэрцы любоўю да Яго, адзін да аднаго, да жыцця як дара Божай мудрасці.

Няхай Бэтлеемскае Немаўлятка для кожнага з нас стане крыніцай святла і супакою. А сённяшняя ўрачыстасць будзе момантам адкрыцця бязмежнай Божай любові і ласкі. Божага благаслаўлення вам, дарагія вернікі! Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго!

Пробашч парафіі Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі, ксёндз Дзяніс ШМЫГІН, святары Зэльвеншчыны

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены