Віншаванне з Міжнародным жаночым днём ад дэпутата Валянціна Семянякі

МІЛЫЯ ЖАНЧЫНЫ!

Прыміце сардэчныя віншаванні з самым доўгачаканым вясновым святам – Міжнародным жаночым днём!

8 сакавіка ва ўсіх кутках Беларусі, у кожным доме мы віншуем нашых матуль і сясцёр, жонак і дачок.

Жанчыны Зэльвеншчыны сапраўды вартыя павагі і захаплення. Вы захоўваеце сямейны ачаг і выхоўваеце дзяцей, добрасумленна працуеце, дамагаючыся вялікіх поспехаў у самых розных сферах дзейнасці: вучыце і лечыце, працуеце на вытворчасці і ў сельскай гаспадарцы, займаеце адказныя пасады, і, застаючыся пры гэтым прыгожымі і чароўнымі, натхняеце мужчын на стваральную працу.

Дарагія нашы жанчыны! Вы – упрыгожванне зэльвенскай зямлі, яе гордасць і надзея. Хай пачатак вясны прынясе дабрабыт у вашы сем’і і падорыць радасць і поспех, а ў гэтыя святочныя дні паўсядзённыя клопаты саступяць месца выдатнаму настрою, кампліментам, кветкам і ўсмешкам. Шчыра жадаю вам здароўя, шчасця і спакою!

Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Валянцін СЕМЯНЯКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем  Telegram-канале.  Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены