У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці аграгарадка Елка гульнямі, песнямі ды танцамі адзначылi Мiжнародны дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы – нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, мовы, якую мы завём матчынай.

Сапраўды, развiццё асобы дзiцяцi ў грамадстве немагчыма без ведання роднай мовы. Дашкольны ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для авалодання ёю дзяцей.  Вось i мы звяртаемся да традыцый беларускай культуры: гуляем у народныя гульнi, спяваем песнi, спрабуем выконваць рухi народных танцаў i нiяк не абыходзiмся без беларускай музыкi. Мы стараемся заахвочваць дзяцей карыстацца родным словам ў паўсядзенным жыцці.

Чарговае свята роднай мовы пачалося з ранішняй гутаркі «Нашыя знакамітыя Беларускія песняры». Мы расказвалі выхаванцам пра творчасць беларускіх паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа ў суправаджэнні прэзентацыі. Затым выхаванцы прынялі ўдзел у літаратурнай забаве «Паэтычнае падарожжа».

На прыпынку «Загадкавая» выхаванцаў вітаў Бульбашык са сваімі беларускімі загадкамі. На станцыі «Лясная» дзеці слухалі вершы Васіля Віткі пра лясных жыхароў. На станцыі «Гульнёвая» мы правялі час за гульнёй «Гарлачык». А малодшыя дзеці пабывалі ў гасцях у беларускай казкі, уключыўшыся ў гульню “Апрані ляльку ў народнае адзенне”.

Далучаючы дзяцей да вялікай каштоўнасці і святыні свайго народа, і мы, педагогі, тым самым садзейнічаем пашырэнню слоўнікавага запасу выхаванцаў, узбагачэнню іх маўленчай практыкі.

Выхавальнік ДЦРД аг. Елка
Людміла ГУЛЕВІЧ

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены