Зэльвенскі раён займае другое лідзіруючае месца ў вобласці па намалотах хлеба

Аграрыі Зэльвеншчыны з кожным днём усё актыўней нарошчваюць тэмпы ўборкі зерневых. Па стану на 27 ліпеня ўбрана амаль 15 працэнтаў плошчаў.

Азімы ячмень ужо ў засеках. Прыйшоў час алейнай культуры: на палях паспеў азімы рапс. Сёлета ён займае амаль такія ж плошчы як і ў мінулым годзе – 3820 гектараў. Убрана больш за 30 працэнтаў, пры сярэдняй ураджайнасці 37,9 цэнтнера з гектара.

Гэтая лічба значна перавышае мінулагоднюю, як і наогул усіх зерневых культур: на круг атрымліваецца па 67, 4 цэнтнера. Год назад яна складала 47,5. Так, у хлебаробаў ёсць усе падставы для добрага настрою на плённую працу. Асабліва ў князеўскіх. На круг яны бяруць па 98, 7 цэнтнера. З 12 працэнтаў убраных плошчаў валавы збор склаў амаль 2 900 тон. Можна быць упэўненымі ў тым, што менавіта ў гэтай гаспадарцы хутка з’явяцца першыя тысячнікі.

Кожны год, сёлетні таксама не выключэнне, дабіваюцца высокіх намалотаў сынкавіцкія і бародзіцкія хлебаробы. Тут ураджайнасць больш за 80 цэнтнераў.

Як сведчаць абласныя зводкі, Зэльвенскі раён займае другое лідзіруючае месца пасля Гродзенскага раёна па намалотах. Старшыня райвыканкама Дзяніс Альшэўскі адзначае, што самае важнае зараз без страт убраць ураджай, на чым акцэнтуе ўвагу і Прэзідэнт.

Служба інфармацыі газеты «Праца»

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены