З Вялікаднем! Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валянціна Семянякі

ШАНОЎНЫЯ ВЕРНІКІ ЗЭЛЬВЕНШЧЫНЫ!

Прыміце сардэчныя віншаванні са светлым святам Вялікадня!

Гэты дзень напоўнены асаблівым сэнсам і настроем. Ён натхняе людзей на стварэнне добрых спраў для бліжняга, усёй веліччу сваёй сведчыць аб тым, што жыццё з яго радасцямі і адкрыццямі – неацэнны дар.

Вялікдзень – гэта свята чалавекалюбства, сімвал пакаяння і прасвятлення душы, якое пазбаўляе нас ад смутку і нягодаў.

Няхай Уваскрэсенне Хрыстова напаўняе нашы сэрцы верай і надзеяй, дамы – светам і радасцю, умацоўвае ў сем’ях мір і ўзаемаразуменне.

Хрыстос уваскрос!

Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін СЕМЯНЯКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены