Бывай зіма! Сустракаем вясну! У аграгарадку Каралін прайшло свята “Масленіца”

Дзе можна пачаставацца смачнымі масленічнымі блінамі? Гучна павадзіць карагод вакол вогнішча? Весела правесці час? Канешне ж, на народным гулянні пад прыгожай назвай “Масленіца”. Аднымі з першых на Зэльвеншчыне віталі вясну жыхары аграгарадка Каралін.

Арганізатары свята – работнікі мясцовай установы культуры і філіяла ЦСАН – прывіталі моладзь і людзей пажылога ўзросту народнымі песнямі, у якіх праслаўлялі зіму і ўсхвалялі першыя вясновыя дні. Як сімвал таго, што прыйшоў час цёплай пары года ўступаць у свае правы, удзельнікі мерапрыемства запусцілі ў неба птушак.

З верай ў тое, што з’еўшы круглы і румяны блін – сімвал сонца, атрымаеш сілу, моц і настрой, усе абступілі сталы з прысмакамі. Дарэчы, блінная выстава была апетытнай. Мала таго, што гаспадыні (мясцовыя жыхары, культработнікі і наведвальнікі філіялу ЦСАН) стварылі цікавыя кампазіцыі, так яшчэ і бліны начынілі рознымі стравамі – журавінамі, малінай, вішняй, мёдам і нават каўбасой, мясам, грыбамі. Словам, казытала ў носе і не цярпелася хутчэй пакаштаваць.

Падлакаміўшыся, каралінцы адправіліся на гульнёвую пляцоўку. Спаборнічалі ў конкурсах “Хто далей кіне валёнкі”, “Хто вышэй падкіне шапку”, “Хто лаўчэй распаліць вогнішча” і іншыя. Увесь гэты час гучалі песні, у якіх праслаўлялася Масленіца.

Калі ж разгарэўся агонь, да яго паднеслі пудзіла і кінулі ў вогнішча. Спальванне, тым самым ачышчэнне ад ўсяго кепскага і благога, суправаджалася музыкай і карагодам, у якім неабходна было хутка рухацца, прытанцоўваць і нават высока скакаць. Згодна павер’ю, так людзі абуджаюць зямлю.

Завяршылася мерапрыемства гуканнем – зазываннем вясны.

Ірына Крэчка ўзгадала прыкметы, якія датычацца Масленіцы:

Масленічнае свята больш звязана з культам прыроды. Продкі верылі, што сваімі дзеяннямі – гучнымі спевамі, гуляннем, весялосцю – праганяюць зіму і сустракаюць вясну. Таму і тыдзень перад постам быў напоўнены абрадамі і павер’ямі. Напрыклад, чым больш людзей збярэцца на свята, тым багацейшым будзе год. Чым рухомей будуць святкаваць, тым хутчэй абудзяць глебу. Багаты стол сімвалізаваў дабрабыт і шчодрасць гаспадынь. А ў Прашчоную нядзелю прасілі прабачэння адзін у аднаго, каб у сяброўскай атмасферы распачаць Вялікі пост. Сённяшняе святкаванне сведчыць: мы ўмеем весяліцца, сябраваць і працаваць.

Людміла ПОПКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены