Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Валянцiн Семяняка выступіў пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў

20 снежня 2022 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Семяняка В.М. выступіў пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў з дакладам аб праекце Закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь» .

Праект Закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Семянякай В.М. і Патапавай А.С. і накіраваны на далейшае ўдасканаленне дзейнасці палат Парламента, іх органаў.

З улікам змянення Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь тэрмін паўнамоцтваў Парламента змяняецца з чатырох на пяць гадоў.

Праектам Закона таксама прадугледжваюцца дадатковыя падставы, па якіх палаты Нацыянальнага сходу не могуць быць распушчаны — у перыяд вырашэння Усебеларускім народным сходам пытання аб зняцці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з пасады і ў апошні год паўнамоцтваў Парламента. У выпадку роспуску палат Нацыянальнага сходу зноў выбраны склад адпаведнай палаты будзе ажыццяўляць свае паўнамоцтвы да пачатку паўнамоцтваў Нацыянальнага сходу, выбранага ў адзіны дзень галасавання.

Згодна з абноўленай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь дае заключэнне аб тлумачэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Усебеларускі народны сход зацвярджае асноўныя кірункі ўнутранай і знешняй палітыкі, ваенную дактрыну, канцэпцыю нацыянальнай бяспекі. У сувязі з гэтым адпаведныя паўнамоцтвы выключаюцца з Закона.

Законапраектам таксама ўзмацняюцца кантрольныя паўнамоцтвы палат Нацыянальнага сходу — яны надзяляюцца правам штогод заслухоўваць інфармацыю Генеральнага пракурора, Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю і Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка аб выніках іх дзейнасці.

У сувязі са змяненнем кампетэнцыі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь удакладняюцца нормы Закона, якія датычацца звароту палат Нацыянальнага сходу ў гэты Суд з прапановай аб даванні адпаведнага заключэння.

Акрамя таго, Усебеларускі народны сход уключаны ў пералік суб’ектаў права заканадаўчай ініцыятывы.

Варта таксама адзначыць, што некаторыя артыкулы Закона выкладаюцца ў новай рэдакцыі, т.я. унясенне асобных змен або дадаткаў у структурныя элементы тэхнічна складана для ўспрымання.

В.М.Семяняка зазначыў, што ў ходзе дапрацоўкі да другога чытання законапраект дапоўнены палажэннямі, якія прадугледжваюць новыя паўнамоцтвы палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ўнясенні абедзвюма палатамі (сумесным рашэннем) прапановы аб скліканні пазачарговага пасяджэння Усебеларускага народнага сходу.

Акрамя таго, законапраектам прадугледжваецца, што пытанне аб унясенні Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь прапановы аб правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму будзе разглядацца Палатай прадстаўнікоў і Саветам Рэспублікі на іх раздзельных пасяджэннях па ініцыятыве не толькі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, Прэзідыума і пастаянных камісій Савета Рэспублікі, членаў Савета Рэспублікі, але і па ініцыятыве Савета Палаты прадстаўнікоў і пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў.

У адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прапанова аб вылучэнні абвінавачання Прэзідэнту і зняцці яго з пасады ўносіцца Усебеларускаму народнаму сходу па ініцыятыве не меней адной траціны ад поўнага складу Палаты прадстаўнікоў. У сувязі з гэтым Закон дапаўняецца новым артыкулам, які прадугледжвае пытанні ініцыявання такой прапановы.

Законапраектам таксама прапануецца замацаваць наступныя працэдуры:

разгляду палатамі Нацыянальнага сходу закона, вернутага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у сувязі з яго прызнаннем Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь не адпаведным Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь; разгляду палатамі Нацыянальнага сходу праекта закона аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь у выпадку ўнясення Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь прапановы аб дачы заключэння аб канстытуцыйнасці гэтага праекта закона.

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены