З Міжнародным жаночым днём! Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валянціна Семянякі

МІЛЫЯ ЖАНЧЫНЫ!

Прыміце сардэчныя віншаванні з самым доўгачаканым вясновым святам – Міжнародным жаночым днём!

Вы выклікаеце захапленне сваім цярпеннем, прыгажосцю і, вядома, дзейным удзелам у жыцці грамадства. Сёння цяжка ўявіць сабе сферу дзейнасці, дзе б жанчыны не былі паспяховымі. З уласцівай вам інтуіцыяй, жыццёвай мудрасцю, здольнасцю да разумных кампрамісаў вы актыўна ўдзельнічаеце ў палітычных працэсах, займаецеся бізнесам, навукай, дзяржаўнай дзейнасцю. Вам пакараюцца нават традыцыйна мужчынскія прафесіі, якія патрабуюць рашучасці, вытрымкі, незвычайнай сілы волі і ўмення аператыўна прымаць рашэнні ў складаных выпадках. Але ўсё ж не гэта, а бясцэнны дар любові і мацярынства прымушае мужчын схіліць перад вамі галаву і натхняе на подзвігі.

Сваім клопатам і душэўнай чуласцю вы робіце свет больш светлым і добрым. Шчыра жадаю вам паспяховай рэалізацыі жыццёвых планаў, любові, шчасця, радасці, святла, дабра і здароўя!

Са святам Вясны! Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін СЕМЯНЯКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены