Віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны ад дэпутата Валянціна Семянякі

ШАНОЎНЫЯ ЗЭЛЬВЕНЦЫ, ДАРАГІЯ ВЕТЭРАНЫ!

Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Гэта свята сапраўдных мужчын, моцных духам, гатовых у любую хвіліну ўстаць на абарону сваёй зямлі.

Сучасная армія краіны з годнасцю працягвае слаўныя традыцыі нашых продкаў у імя незалежнасці і далейшага ўмацавання роднай Беларусі. Мы ганарымся мужнасцю беларускага народа, эталонам якой назаўжды застанецца самаадданасць у барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і заўсёды будзем абараняць Радзіму. Але я шчыра спадзяюся, што ў ХХІ стагоддзі палітыкі свету нарэшце зразумеюць: канфлікты трэба вырашаць шляхам перамоў, на мове дыпламатыі праз развіццё ўсебаковага ўзаемакарыснага супрацоўніцтва.

У гэты святочны дзень ад усяго сэрца жадаю моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і шчасця пад мірным небам Бацькаўшчыны!

Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Валянцін СЕМЯНЯКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем  Telegram-канале.  Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены