Якія мерапрыемствы праходзяць у лагеры «Блакiтная хваля» ?

2022 год у Беларусi прысвечаны Году гiстарычнай памяцi. Нямала ўвагi надаецца патрыятычнаму выхаванню дзяцей i моладзi ў дзiцячым аздараўленчым лагеры «Блакiтная хваля», таму другая змена, кожны дзень якой тэматычны, так i называецца — «Па хвалях памяцi».

Для таго каб выхоўваць у дзяцей пачуццё гонару за сваю Радзіму, развіваць патрыятычныя якасці асобы, у лагеры рэалізуецца нямала праектаў. Напрыклад, да Дня ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа праводзілася мерапрыемства “І памятаць балюча, і забыцца нельга”. Праз некалькі дзён адбылася квэст-гульня “Жыве ў спадчыне душа паэтаў” прымеркаваная да 140-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы і 110-годдзя паэта Максіма Танка.

“Блакітнай хваляй” прадугледжаны прагляды кінафільмаў у рамках рэспубліканскага культурна-патрыятычнага марафона “Глядзі і памятай”. Выхаванцы прымаюць актыўны ўдзел у конкурсах малюнкаў “Славутасці майго краю”, дзе кожны можа праявіць свае здольнасці і ўменні.

“Дарэчы, калі на хвілінку гісторыі “Гарады-героі” мы сабралі старэйшыя атрады,– расказвае культарганізатар Ірына Харко, – для іх выступіла выкладчык прадмета. Дзеці далучыліся да абмеркавання і атрымалася, што ў час гутаркі пра гарады-героі ўспомнілі і цікавыя факты з гісторыі Зэльвеншчыны.” Нам пашчасціла наведаць лагер у Дзень здароўя і спорту. У час “Спаборніцтва здаравячкоў” малодшыя ўдзельнічалі ў спартландыі, а выхаванцы спартыўнага атрада паказалі майстэрства гульні ў валейбол.

На адпачынку знаходзяцца 126 непаўналетніх з розных куточкаў Гродзенскай вобласці. З іх 50 – зэльвенцы, астатнія – прыезджыя. Самым малодшым па 6 год, старэйшым – 17. Пераважаюць дзеці 8-14 гадоў. З некаторымі выхаванцамі лагернай змены нам удалося паразмаўляць.

Нікалета Нікалаева, 9 гадоў.

– Жыву ў гарадскім пасёлку Зэльва. У лагер прыязджаю не першы раз. Люблю заводзіць новыя знаёмствы, пагэтаму ў першы ж дзень знайшла сяброў. З мерапрыемстваў падабаюцца эстафеты. Каштоўна, што арганізоўваюцца вельмі крутыя дыскатэкі.

Дзіяна Мілюк, 14 гадоў.

– У “Блакітнай хвалі” адпачываю чацвёрты раз. Тут вельмі здорава. Усе мерапрыемствы праходзяць цікава, і мы д а в ед ва е м с я шмат новага. Навінкай гэтага сезона з’яўляюцца 2 басейны, якія ратуюць нас у спякотны час. Кожны новы дзень напоўнены яркімі эмоцыямі і незабыўнымі здарэннямі.

Ігнат Шлык, 14 гадоў

– Прыехаў з горада Гродна. Амаль кожнае лета адпачываю менавіта ў гэтым лагеры. Цудоўна, што можна раскрыць уласныя здольнасці. Нашы выхавацелі вельмі дапамагаюць з выступленнямі, прыдумваюць цікавыя сцэнкі, а мы ў іх праяўляем свае таленты. Больш за ўсё люблю спяваць. Нядаўна на фестывалі дзіцячай творчасці заняў першае месца ў намінацыі “Лепшы саліст”. Сапраўды, у дзіцячым аздараўленчым лагеры кіпіць, віруе жыццё. Ні дня без цікавых і карысных справаў, ні хвіліны без усмешак і радасці.

Кацярына САЎКО
Малгажата ЛУДЗІЧ

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены