Віншаванне Валянціна Семянякі с Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

ДАРАГІЯ СЯБРЫ!

15 сакавіка мы адзначаем найважнейшае дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Канстытуцыя – не проста Асноўны Закон краіны, які вызначае яе палітычнае і сацыяльнае ўладкаванне. Гэта прававы базіс існавання ўсяго нашага грамадства, апора свабоды і незалежнасці беларускага народа.

Сімвалічна, што менавіта ў гэты святочны дзень набываюць моц тыя змяненні і дапаўненні, якія па волі грамадзян Беларусі ўнесены ў Канстытуцыю нядаўнім рэферэндумам. Гэтыя новаўвядзенні дадуць магчымасць забяспечыць далейшае згуртаванне беларусаў, эканамічную стабільнасць і функцыянаванне надзейных інстытутаў публічнай улады.

У гэты святочны дзень жадаю вам добрага здароўя, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Валянцін СЕМЯНЯКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены