Пазнавалі турыстычны бізнес. Выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці згулялі ў “Турыстычнае агенцтва”

Садзейнічаць сацыялізацыі дзяцей праз знаёмства з сучаснай рэчаіснасцю праз сюжэтнаролевую гульню “Турыстычнае агенцтва”, удакладняць і пашыраць уяўленні аб турызме – асноўная мэта тэматычнай забавы, якая прайшла ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва.

Выхаванцы замацоўвалі атрыманыя веды аб прафесіях турыстычнага бізнесу. Адна частка групы ператварылася ў супрацоўнікаў турагенцтва (дырэктара, менеджара па турызме, тураператара, касіра, экскурсавода), а другая – у сапраўдных турыстаў, якія самі выбіралі маршрут для падарожжаў.

Падчас гульні дашкольнікі не толькі развівалі камунікатыўныя навыкі (вучыліся размяркоўваць ролі, падбіраць атрыбуты, дамаўляцца аб паслядоўнасці сумесных дзеянняў), але і дэманстравалі добрыя веды і творчы падыход пры рэкламе цікавых мясцін Беларусі, куды можна адправіцца ў падарожжа.

Менеджары па турызме прапаноўвалі гасцям агенцтва наведаць у першую чаргу Мінск, Гродна, Брэст, Белавежскую пушчу. А потым з захапленнем расказвалі пра турыстычныя аб’екты, выкарыстоўваючы відэаматэрыялы, выставачную галерэю фотаздымкаў.

Гульня развівала ў дзяцей пошукава-даследчую дзейнасць (яны вучыліся арыентавацца на карце, вызначаць маршруты), у большай ступені спрыяла выхаванню ў дашкольнікаў асноў патрыятызму, любові і гонару за родную Беларусь.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі ДЦРД
Валянціна БАЛТРУЧОК

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены