Сустрэча з лiтаратарам i даследчыкам роднага краю Сяргеем Чыгрыным

У рамках Года гiстарычнай памяцi члены клуба «Малюся Слову» аддзялення дзённага узросту цэнтра сацыльнага абслугоування насельнiцтва раёна сустрэлiся з вядомым краязнауцтвам, лiтаратарам, публiцыстам Сяргеем Чыгрыным.

Жыхар Слоніма, ён шмат зрабіў для таго, каб пра выдатных слонімцаў, зэльвенцаў і дзятлаўчан стала вядома ўсёй краіне. Сяргей Мікалаевіч пазнаёміў удзельнікаў сустрэчы са сваімі кнігамі, гісторыямі даследаван- ня біяграфій дзеячаў беларускай літаратуры, гісторыі і культуры, ураджэнцамі Слонімшчыны і Зэльвеншчыны. Нарадзіўся С.М.Чыгрын 24 верасня 1958 года ў вёсцы Ха- дзявічы. Ужо ў школьныя гады яго вершы выдаваліся на старон- ках газет «Піянер Беларусі», «Зорька» і часопіса «Бярозка».

На творчасць таленавітага юнака натхніла беларускае радыё, перадачы якога ішлі на роднай мове. Падтрымка паэта Міколы Чарняўскага, які ў той час працаваў віп-кансультантам у часопісе «Бярозка» і адказваў на кожны ліст юнага паэта, вельмі спрыяла станаўленню Сяргея Чыгрына на творчым шляху, за што ён яму вельмі ўдзячны. Падчас вучобы у Магілёўскім кульпрасветвучылішчы вялікі ўплыў на творчасць маладога творцы аказалі і сустрэчы на пасяджэннях абласнога літаратурнага аб’яднання з вядомым пісьменнікам Аляксеем Пысіным.

Пасля службы ў войску Сяргей Мікалаевіч, працуючы загадчыкам Сынковіцкага сельскага клуба, працягваў пісаць вершы, дасылаць іх у розныя выданні. Намаганнямі віп-рэдактара мясцовай газеты Яўгеніі Янішчыц вершы Сяргея Чыгрына прагу- чалі ў радыё-эфіры перадачы «Шчырага сэрца парывы». У перыяд вучобы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце Сяргею Мікалаевічу давялося быць старастам літаратурнага аб’яднання «Узлёт», якое ўзна- чальваў паэт, прафесар Алег Лойка. Тады ж, у гады студэнцтва, у часопісе «Маладосць» друкавалася кніга яго вершаў. Пасля заканчэння навучальнай установы Чыгрын вярнуўся на радзіму і працаваў спачатку настаўнікам, потым у раённай газеце, а з 1992 года, з невялікімі перапынкамі, – у Слонімскім драматычным тэатры загадчыкам літаратурнай часткі.

Удзельнікі сустрэчы вельмі зацікавіліся і драматургіяй Сяргея Чыгрына, які стварае п’есы як для дзяцей, так і для дарослых. Камедыя «Банкамат для пенсіянераў» вельмі спадабалася членам літаратурнага клуба «Малюся слову» і, магчыма, яны адважацца на яе пастаноўку. У адным з вершаў, што ўваходзяць у зборнік «Камень Міндоўга», аўтар кажа:

«Мая залатая восень, Нібы карона Міндоўга. А я пакуль шчэ ў дарозе – Хай будзе шчаслівай дарога…»

Мы таксама жадаем нашаму госцю шчаслівага, плённага творчага шляху.

Яніна ШМАТКО

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены