Унікальныя рэцэпты страў беларускай кухні

Унікальныя рэцэпты страў беларускай кухні пачатку-сярэдзіны 20 стагоддзя, якія былі ва ўжытку ў жыхароў Крамяніцкага і Зэльвенскага паветаў. Шырокая папулярнасць прадстаўленых страў тлумачыцца тым, што ў іх аснове – простыя складальнікі, якія знаходзяцца ў лёгкай даступнасці і не патрабуюць вялікіх грашовых затратаў для іх набыцця.

ПЯНЁК З ЛЕСНІЧОЎКІ

Складнікі: свіныя рабрынкі – 1 кг; рыс – 350 г; свініна для плову – 250 г; морква – 1 шт.; цыбуля – 2 шт.; таматная паста – 3 ст. лыжкі; разынкі, курага і чарнасліў, ягады барбарыса; соль, перац, маяран, часнок і ягады ядлоўца.

Рабрынкі свіныя адсекчы пластом, каб можна было згарнуць у рулет (для большага эфекту верх рабрынак пакінуць як ёсць), нацерці сумессю: соль, перац, маяран, часнок і ягады ядлоўца ў ступцы. Пакінуць марынавацца на 2 гадзіны.

Асобна прыгатаваць плоў. Замачыць чарнасліў, курагу, разынкі, ягады барбарыса. Нарэзаную кавалачкамі свініну пасыпаць соллю, абсмажыць, дадаць прыпушчаную цыбулю і моркву з таматавым соусам. Мяса і гародніну заліць вадой і давесці да кіпення, усыпаць перабраны і перамыты рыс і тушыць 40 хвілін.

Фарміраванне стравы: рабрынкі згарнуць у выглядзе пянька (можна зшыць ніткамі ці змацаваць драўлянымі шпажкамі). Зрабіць дно з капусных лістоў. У сярэдзіну выкласці гатовы плоў. Запякаць пры тэмпературы 170 градусаў 1 гадзіну 40 хвілін.

БУЛЬБЯНЫЯ КАМ З ГРЫБАМІ

Складнікі:

для камоў: 12 бульбін, 1 яйка, 0,5 шклянкі смятаны, 2 ч. л. пшанічнай мукі, 1 ст.л. паніравальных сухароў, 2 ст. л. топленага масла, соль.

для фаршу: 40 г сухіх грыбоў, 1 цыбуліна, 1 ст. л. сметанковага масла, 0,5 шклянкі малака, перац.

Сухія грыбы замачыць на дзве гадзіны ў халоднай вадзе з малаком. Бульбу адабраць, памыць, нацерці на дробнай тарцы. З атрыманай бульбяной масы зліць лішнюю вадкасць, дадаць соль і яйкі. Затым месіва добра перамяшаць, зляпіць круглыя шарыкі (камы). У шарыках зрабіць паглыбленне для фаршу. Цыбулю пачысціць, памыць і дробна нарэзаць. Грыбы адварыць, астудзіць, дробна нарэзаць і абсмажыць разам з цыбуляй на алеі. Напоўніць грыбным фаршам падрыхтаваныя камы. Абкачаць іх у муцэ з сухарамі і абсмажыць. Абсмажаныя камы скласці ў глыбокую каструлю, заліць смятанай і тушыць у духоўцы да гатоўнасці. Страву можна падаваць на стол.

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены