«Ён быў вялікім энтузіястам і заўзятым краязнаўцам». Да юбiлею Пятра Марцiноускага

28 чэрвеня 2022 года споўнiлася б 90 гадоу з дня нарадження П.М. Марцiноускага, шматгадога кiраўнiка лiтаб’яднання «Зоры над Зальвянкай» .

Юрка Голуб, Пётр Марціноўскі і Павел Сцяцко

Стаяла спякотнае мінскае лета. Была акурат сярэдзіна 1984 года. Калі я ў чарговы раз завітаў у “Кнігарню пісьменніка”, наведвальнікаў там было няшмат. Маю ўвагу прыцягнулі сталы інтэлігентны мужчына і летуценны юнак, якія разам разглядвалі новыя выданні, беручы іх з кніжных паліц. “Няйначай, настаўнік і вучань!”– чамусьці падумалася мне. Я міжволі прыслухаўся да размовы незнаёмцаў.

Міша, звярні ўвагу на гэтую кнігу… І вось гэтую таксама, – шчыраваў інтэлігент.

Уладзiмiр МАЗГО

Юнак раз-пораз браў у рукі розныя выданні і з захапленнем перагортваў, а нешта, як мне падалося, зачытваў услых. “Цікава, хто б гэта мог быць?” Я задумаўся…

Амаль восем год, як я пераехаў са сваёй малой радзімы ў Мінск. Спачатку тут вучыўся, а пасля службы ў войску працаваў у розных рэдакцыях. Ведаў, што за час маёй адсутнасці ў нашай раённай газеце “Праца” з’явіліся новыя цікавыя аўтары, а літаратурныя старонкі цяпер рыхтаваў да друку настаўнік з Дзярэчына Пётр Марціноўскі. І тут загаварыла мая інтуіцыя. Я падышоў бліжэй да незнаёмцаў і запытаў: – Прабачце, а вы часам не Пётр Марціноўскі і Міхась Скобла з Зэльвеншчыны?.. Мае землякі ( а гэта былі менавіта яны!) вельмі здзівіліся. Спачатку не маглі ніяк здагадацца, хто гэта ў сталіцы ведае іх асабіста. Як потым высветлілася, Пётр Мікалаевіч прыехаў у Мінск з выпускніком сваёй Дзярэчынскай сярэдняй школы, які паступае на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вершы Міхася я дагэтуль ужо чытаў у раёнцы і ў “ЛІМе”, шчыра радуючыся творчаму росту земляка.

Так адбылася наша першая сустрэча. І, напэўна, самая памятная. А колькі іх было пазней, цяжка палічыць. Мы сустракаліся і ў Мінску, і ў Зэльве, і ў Дзярэчыне… Марціноўскі прымаў актыўны ўдзел у стварэнні будучага праекта “Зэльвенскія сакавіны” ў маёй школе, а я праходзіў педагагічную практыку ў ягонай.

Помніцца, як Пётр Мікалаевіч прыязджаў за мной на матацыкле ў вёску Снежная, – і мы ехалі ў Дзярэчын не па шашы праз Галынку, а напрасткі – па грунтовай дарозе каля Старога Сяла. Нас няспынна трэсла на калдобінах, а кіроўца жартаваў, што дарога на Парнас таксама не гладкая.

Дома Марціноўскі шчодра частаваў мяне сваім “марціні” – самаробным вінаградным віном, вясковымі прысмакамі, агуркамі з мёдам. Гаспадар натхнёна чытаў свае творы, даверліва дзяліўся задумкамі і планамі, падарыў мне сваю кнігу “Наша Лорка” з аўтографам.

Ён быў вялікім энтузіястам і заўзятым краязнаўцам. Пётр Мікалаевіч рыхтаваў да друку зборнік паэтаў-землякоў “Зоры над Зальвянкай”, доўгі час шукаў фундатараў для выдання кнігі. Памятаю як ён загарэўся жаданнем зрабіць на Беларускім радыё перадачу “Землякі”, нават ужо дамовіўся з рэдактарам, але ў апошні момант адзін з пісьменнікаў-землякоў адмовіўся ад свайго ўдзелу. На жаль, задума так і засталася толькі задумай.

Шмат у чым мы былі з ім аднадумцамі, таму я прысвяціў яму верш “У Дзярэчыне”, які спачатку з’явіўся ў маёй кнізе “Прыгоды марахода” (2002), а пазней – у перакладзе на рускую мову – у маскоўскай “Литературной газете”.

Нібыта сад,
Узорнае
Звісае неба зорнае
Лагодным
Летнім вечарам
Над сцішаным
Дзярэчынам.
Пах яблынь
Хмеліць соладка.
А поўня
Ззяе золатам,
Як скарб
Князёў Сапегаў.
І нават
Зорка Вега
Падміргвае па-змоўніцку
Чароўнай суразмоўніцай.
Над садам
Знічка падае,
Маленькая гарэзніца,
І нашы сэрцы
Радуе:
Што загадалі –
Здзейсніцца!..

Мы з жонкай і сынам часта прыязджалі ў госці да Пятра Мікалаевіча. Памятаю, як яго дачка Таццяна фатаграфавала нас у кафэ “Стойла Пегаса”. Так Марціноўскі жартам называў куточак на сваім агародзе, дзе мы ўлетку любілі пасядзець з гаспадаром.

У апошні час Пётр Мікалаевіч цяжка хварэў. Ён жыў у кватэры дачкі і зяця ў Мінску, дзе адбываліся нашы далейшыя сустрэчы. Зямляк паказаў мне свае песні, створаныя разам з дзярэчынскім музыкам Уладзімірам Плютам. Папрасіў прыехаць да яго з пісьменнікам Уладзімірам Ягоўдзікам, былым выпускніком Зэльвенскай школы-інтэрната. І калі я выканаў гэту просьбу, ён быў на дзіва радасны і шчаслівы.

Я вельмі часта згадваю нашы дзярэчынскія сустрэчы з Пятром Мікалаевічам. І асабліва той жнівеньскі зарапад на Яблычны спас. З яблынь каля хаты ападалі яблыкі, а з нябёсаў – зоркі. Знічкі адна за адной згаралі над сцішаным Дзярэчынам, асвятляючы далягляд. А мы маўкліва любаваліся гэтым відовішчам, загадвалі ў душы светлыя жаданні і спадзяваліся, што яны абаПётр Марціноўскі, Уладзімір Мазго, Ірына Васілеўка. вязкова здзейсняцца.

Он уходил в иной мир с верой в своих поэтов

Петр Николаевич Мартиновский — человек к которому тянулись и стремились все люди в Деречине, Зельвенском районе, республике. Это удивительный и талантливый человек, с которым общались, как известные поэты так и начинающие. Всем им находил он свежие идеи, мысли, слова и оказывал помощь, давал нужные советы.

Если говорить о нём, то, прежде всего, как о поэте. Он сам писал прекрасные книги, стихи, песни. Как руководитель литературного объединения «Зоры над Зальвянкай» в районной газете «Праца», он растил, воспитывал новую плеяду поэтов, был их поэтическим отцом, а в технологии – нежной поэтической матерью. Обаяние, как притягательная сила, исходящая от П.Н.Мартиновского, позволяло формировать круг литературных единомышленников

Личные встречи и общение по телефону из г.Гомеля с Петром Николаевичем позволяли мне более успешно доводить свои стихи до нормы, до некоторого его «стандарта», высокого творческого уровня. И так каждый день, каждый год. Постоянное стремление расти, совершенствовать мастерство, а ему предела нет.

В своей творческой мастерской он объединил поэтов и музыкантов в Деречине, подключил и своих детей – Игоря и Татьяну. Направленность его стихов многовекторна: о большой и маленькой родине, об ушедшей из жизни жене, о природе Зельвенского края и его истории и т.д. Его дом стал центром гостеприимства и высокой культуры общения, творческих поисков. Петра Николаевича и теперь старшее поколение поэтов называет – наш сябра, наш друг. В доме П.Н.Мартиновского была редкая и прекрасная пища, приготовленная им самим, в том числе и духовная.

Пётр Николаевич любил во всём порядок. На каждого поэта была заведена папка, в которой помещались все сведения о нём (фото, стихи, статьи и т.д.). Он никогда ничего не терял. Скромность и порядочность – основные его черты. До последней минуты жизни П.Н.Мартиновский оставался нужным, щедрым, добрым и умным человеком. Он мог отдать последнюю книгу, статью (свой экземпляр) другому поэту.

Его поэтическая доброта не имела границ. Он являлся прекрасным организатором поэтического и издательского дела. Во всех его действиях люди видели перспективу, целеустремленность. Он шел впереди, вёл всех за собой, поэтому с ним были всегда люди. Любил деток своих, жену. Написал о ней прекрасные песни. Я плакала, слушая их. Жаль, что его уже нет. А было ещё так много возможностей в творчестве. Спасибо ему, что остались поэты, воспитанные им. Они и продолжат его дело. Это был не один поэт, а десятки – со своими гранями таланта. П.Н.Мартиновский всегда был в поисках, в поэтической мастерской. Он и сейчас в жизни с нами. И мы благодарно склоняем голову перед ним, его памятью. Она будет вечной.

Еще время скажет много добрых слов о нём, его деятельности. Жизнь П.Н.Мартиновского продолжается в нас, его поэтическом братстве. Он уходил в иной мир с верой в своих поэтов. Его поэзия, его жизнь будет развиваться в другом измерении, в других людях, в их трудах, где есть его значительный вклад.

Сярод тых, хто жыве на Зямлі,
Ёсць вялікія, слынныя людзі.
Іх імёны запішуць вякі,
Іх ніколі ніхто не забудзе.
………………………………….
Побач з намі ён крочыў і жыў,
Над Зальвянкай запальваў ён зоры,
Мудрым сябрам, дарадцам нам быў.
Яго вершы – карункаў узоры.
Прывітаць ён умеў, абагрэць.
Лёгка нам успамінаць усім пра гэта
Усвядоміць жа цяжка, што больш
Няма сябра, няма і паэта.
Немы крык зноўку рвецца з грудзей,
Бо душа не дае таму веры.
Колькі ж тут пабывала людзей
Ва ўтульнай паэта кватэры?!
Крыж нялёгкі ён мужна пранёс,
У жыцці не паддаўся спакусам.
І апошні ўрок усім нам даў:
Годна як паміраць беларусам.
Прыняла яго наша зямля,
Нам пакінуўшы запаведзь – памяць.
– Спі спакойна, настаўнік, няхай
Твае вучні зноў зоры запаляць.
Вершы рэхам табе даляцяць.
Пракукуе зязюля з дубровы.
І пачуеш у нябеснай цішы
Беларускае роднае слова.

Данута ДОБРЫНИНА, доцент, выпускница Зельвенской СШ №1
(Материал из архива газеты «Праца» за 2006 г.).

Падрыхтавала Яніна ШМАТКО

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены