У Зэльве праходзіць выстава, прысвечаная Году гістарычнай памяці

 У фае Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці праходзіць выстава, прысвечаная Году гістарычнай памяці. Экспазіцыя падрыхтавана Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь. Ініцыятар яе перамяшчэння па Гродзеншчыне – Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей.

 На выставе прадстаўлены 10 фотадакументальных банэраў, на якіх адлюстраваны самыя галоўныя падзеі на тэрыторыі Заходняй Беларусі з моманту заключэння Рыжскага дагавора у сакавіку 1921 года па верасень 1939 г. Асаблівую ўвагу прыцягваюць фота трэцяй пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета БССР, на якой быў прыняты закон аб уключэнні заходніх зямель у склад Савецкай Беларусі.

Таксама  наведвальнікі выставы могуць даведацца аб становішчы Заходняй Беларусі ў 1940 годзе, пазнаеміцца з такімі гістарычнымі дзеячамі, як Сяргей Восіпавіч Прытыцкі, Панцеляймон Кандрацьевіч Панамарэнка.

Вызываюць цікавасць рарытэтныя фота, якія перадаюць разнастайнасць нацыянальных культур Беларусі у 20 ст. Экспазіцыі ратапрынтных выданняў газет, якія выходзілі на тэрыторыі заходніх акупаваных тэрыторый у 20-х гадах мінулага стагоддзя, – “Беларуская Ніва”, “Жыцце беларуса”, “Маланка”, “Беларускія  ведамасці” і інш. – сталі сапраўднымі дакументальнымі сведкамі нацыянальнай барацьбы за ўз’яднанне

Выстава вяртае нас да падзей, што сталі вызначальнымі ў фарміраванні дзяржаўнасці Беларусі, якую нам неабходна зберагчы дзеля міру і згоды ў грамадстве, дабрабыту і росквіту будучых пакаленняў.

Служба информации газеты «Праца»

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем  Telegram-канале.  Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены