14 лютага ў дашкольным цэнтры развiцця дзiцяцi прайшла акцыя дарэння кнiг

14 лютага ў Мiжнародны дзень дарэння кнiг у дашкольным цэнтры развiцця дзiцяцi №1 г.п. Зэльва прайшла аднайменная дабрачынная акцыя.

З мэтай прыцягнення ўвагі бацькоў і дзяцей да кнігі, удасканалення навыкаў сямейнага чытання і паніжэння патоку інфармацыі на непаўналетніх з боку сучасных гаджэтаў і тэлебачання мы, выхавальнікі ўстановы, прапанавалі бацькам прынесці ў групы любую кнігу. Адзіным пажаданнем была яе адпаведнасць узросту дзяцей. На прыкладзе гэтай літаратуры потым патлумачылі дзецям, які ўклад унеслі аўтары, друкары, мастакі, пераплётчыкі ў стварэнне кнігі. Адным словам, папаўненне нашай бібліятэкі даставіла выхаванцам вялікую радасць, паспрыяла развіццю цікавасці да чытання, беражлівых адносін да друкаванага слова і таксама павысіла пазнавальную актыўнасць дзяцей.

Безумоўна, сумеснае чытанне казак, апавяданняў, паэтычных твораў станоўча ўплывае на эмацыйны стан дашкольнікаў, заахвочвае іх эстэтычныя пачуцці, знаёміць з культурай не толькі беларускага народа, але і іншых народаў. З гэтай нагоды на стэндзе “Для вас, бацькі” ўвазе дарослых членаў сям’і была прапанавана разнастайная інфармацыя: “Роля кнігі ў жыцці дзіцяці”, “Якія кнігі рэкамендуецца чытаць дзецям дашкольнага ўзросту”, “Як абмяркоўваць з дзіцём прачытаны твор”, “Кніга ці тэлевізар” і “Навошта дзецям чытаць кнігі?”.

Паважаныя бацькі! Удзячны вам за тое, шо прывіваеце малышам любоў і павагу да аднаго са старажытных светачаў навукі, мастацтва і культуры, задавальняючы іх патрэбы ў новых ведах. Таму ніколькі не сумняваемся: сумесна праведзеныя за цудоўнай, разумнай кнігай хвіліны на доўгія гады застануцца ў памяці вашых дзетак.

Выхавальнік дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва
Алена ЧАК

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале.  Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены