У дзень Звеставання Пана зэльвенскія каталікі далучыліся да агульнай малітвы за мір у суседніх краінах

25 сакавіка Касцёл адзначае ўрачыстасць Звеставання Пана і ўзгадвае падзею, калі анёл Габрыэль абвясціў Марыі добрую вестку – яна будзе насіць пад сэрцам і народзіць Езуса Хрыста. Традыцыйна ў гэты дзень жадаючыя каталікі далучаюцца да акцыі духоўнага ўсынаўлення і бяруць на сябе абавязак маліцца на працягу дзевяці месяцаў за зачатае дзіця.

На пачатку імшы ксёндз Яцэк нагадаў, што штогод за 9 месяцаў да Божага нараджэння Касцёл святкуе асобую ўрачыстасць, узгадвае вялікую падзею, ад якой распачалася новая эра ў гісторыі чалавецтва. Здзейснілася прадказанне прарокаў: Марыя з Назарэта зачне ад Святога Духа, вынасіць і народзіць Сына Божага – Збаўцу свету ад грахоў.

Свята Звеставання таксама адзначаецца як дзень святасці жыцця. Гэта значыць, што падчас акта духоўнага ўсынаўлення каталікі моляцца за ўратаванне жыцця зачатага ва ўлоне жанчыны дзіцяці, за тое, каб бацькі годна вялі сябе на працягу цяжарнасці і не дапускалі думкі аб аборце. Святар прызваў маліцца ад сённяшняга дня і наступныя дзевяць месяцаў за тое, каб дзеці з’яўляліся на свет. Для гэтага неабходна штодзень адгаворваць ружанец і спецыяльную малітву духоўнага ўсынаўлення, тэкст якой можна набыць у святыні.

У пастырскім лісце, адрасаваным каталіцкімі біскупамі Беларусі, гаварылася аб радасці Звеставання Пана і вялікай адказнасці тых, хто бярэ на сябе абавязак духоўнага ўсынаўлення.

Усіх вернікаў зэльвенскай парафіі ў гэты дзень аб’яднала і супольная малітва ў інтэнцыі міру для нашага братняга народа, усе прысутныя ў касцёле далучыліся да Чыну прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму сэрцу Марыі, а затым адгаварылі літанне да Панны Марыі.

Людміла ПОПКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены