З Вялікаднем! Віншаванне члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктара Лicковiча

ДАРАГІЯ ХРЫСЦІЯНЕ!

Віншую са светлым святам Уваскрасення Хрыстова, з Вялікаднем!

Вялікдзень – галоўнае свята ўсяго хрысціянства! Хрыстос перамог зло і смерць і запрашае нас стаць удзельнікамі гэтай перамогі. Няхай цалкам будзе ўсвядомлена вялікая ахвяра, прынесенная Iсусам Хрыстом на крыжы, якая падарыла ўсім людзям на планеце вечнае жыццё!

Хай частка радасці, якую сёння адчувае хрысціянскі свет, застанецца з вамi на ўвесь год і падтрымлівае ў цяжкую гадзіну! Няхай яркае святло гэтага вялікага свята асвеціць сёння ўcё наваколле, падорыць надзею, радасць і шчасце людзям. І хай сёння і заўсёды душа іскрыцца верай, намеры – дабром, а сэрца – любоўю. Мірных і спакойных дзён, дабра вашаму дому. Няхай Гасподзь абараняе ад усіх бед і беражэ вашу душу.

Хрыстос уваскрос!

З павагай – член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар ЛІСКОВІЧ

Вам может быть интересно

Комментарии отключены