“Захаванне памяці пра загінуўшых у афганскай вайне – наш абавязак”. Калектыў Міжэрыцкага дзіцячага сада-базавай школы правёў мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Выхаванне патрыятызму, любові да Радзімы, цікавасць да паглыбленага вывучэння гісторыі, пачуццё гонару і павагі да подзвігу сваіх продкаў – усё гэта пра міжэрыцкіх навучэнцаў. У сценах школы, якая носіць імя героя афганскай вайны Уладзіміра Ляха, растуць дастойныя рабяты, патрыёты сваёй краіны.

Кожны год у нашай установе адукацыі праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў: захаванне памяці пра загінуўшых у афганскай вайне – наш абавязак. Педагогі расказваюць пра гісторыю вайны, яе салдат, вядзецца работа па зборы матэрыялаў на афганскую тэму, ладзяцца экскурсіі ў школьным музеі.

Сёлета наш калектыў адзначыў 33-ю гадавіну вываду савецкіх войск з Афганістана. Літаратурна-музычная кампазіцыя “Афганская вайна – жывая памяць” у чарговы раз нагадала пра тыя страшныя часы.
Данесці да глыбіні душы кожнага з прысутных горыч ваеннага ліхалецця, паказаць, праз якія невыносныя пакуты і выпрабаванні ў спецыфічных кліматычных умовах прайшлі мужныя юнакі, на чыю долю выпала прайсці цяжкімі дарогамі гэтай апаленай вайной горнай краіны, дапамог былы вучань, а зараз навучэнец Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтва Анатолій Марцінчык. У яго выкананні прагучалі патрыятычныя песні пад гітару, а вучні прачыталі вершы пра Афганістан.

Праведзенае выхаваўчае мерапрыемства нікога з удзельнікаў не пакінула абыякавым. Памяць пра трагічнае і гераічнае мінулае не згасне –будзе жыць у сэрцах новых пакаленняў.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Міжэрыцкага дзіцячага сада-базавай школы імя У.Ляха
Ніна ВАЛАДАШЧЫ

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем  Telegram-канале.  Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены