Забыць нельга. У межах Года гістарычнай памяці бібліятэкі Зэльвеншчыны правялі шэраг мерапрыемстваў

Памяць аб вайне не сціраецца з гадамі. Людзі, якія перажылі вайну, памятаюць і бамбёжкі, і пажары, і голад, і здзекі. І ўсё роўна самыя страшныя ўспаміны пра ваенныя злачынствы ўсё жыццё захоўваюць тыя, чыё дзяцінства прайшло ў фашысцкіх лагерах. Да Міжнароднага дня памяці вязняў фашысцкіх канцлагераў у межах Года гістарычнай памяці бібліятэкі Зэльвеншчыны правялі шэраг мерапрыемстваў.

У Елкаўскай сельскай бібліятэцы на ўроку мужнасці “І памятаць страшна, і забыць нельга” гучалі жудасныя факты і лічбы ахвяр лагераў смерці – Майданека, Дахау, Саласпілса, Бухенвальда і іншых. Инфармацыя не пакінула абыякавымі нікога з прысутных. Усе з заміраннем сэрца слухалі аповяд вядучай пра жахі, што перажылі вязні, дзеці канцлагераў, пра тых, хто штодня адчуваў голад, хварэў, пакутаваў, хто загінуў у ходзе цяжкіх работ ці быў спалены у крэматорыях. Гэты ўрок прымусіў задумацца пра тое, якая страшэнная навала фашызм.

З мэтай захавання гістарычнай памяці і патрыятычнага выхавання моладзі бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі правялі для вучняў 7«А» класа гімназіі №1 г.п.Зэльва гадзіну-рэквіем “… пекла пад калючым дротам”. Падчас мерапрыемства дзецям расказалі аб тысячах і тысячах маленькіх, даверлівых і безабаронных жыццях, якія абарваліся ў пекле вайны. Іх расстрэльвалі, палілі ў агні, душылі ў газавых камерах, труцілі сабакамі, марылі голадам у лагерах смерці. У іх бралі кроў для салдат нямецкага рэйха, яны сівелі ад страху і з усіх сіл цягнуліся да жыцця, як цягнецца былінка да сонца…

З пакалення ў пакаленне мы абавязаны перадаваць успаміны пра тыя страшных падзеі і нечалавечыя пакуты, якія вынеслі нашы землякі и продкі. Наш святы абавязак – памятаць заўсёды! Памятаць для таго, каб гэта не змагло паўтарыцца.

Вольга Камякевіч, намеснік дырэктара ДУК “Зэльвенская раённая бібліятэка”

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены