Сардэчна віншую вас з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу! Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Семяняка

ПАВАЖАНЫЯ ПРАЦАЎНІКІ АГРАПРАМЫСЛОВАГА КОМПЛЕКСУ ЗЭЛЬВЕНШЧЫНЫ, ВЕТЭРАНЫ ГАЛІНЫ!

Сардэчна віншую вас з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!

Гэта свята сапраўдных людзей, якія самааддана выконваюць сваю справу, забяспечваюць стратэгічную харчовую бяспеку нашай краіны.

Аграрыі раёна добрасумленна працуюць на сваёй зямлі, імкнуцца эфектыўна выкарыстоўваць навуковыя дасягненні, укараняць у вытворчасць перадавыя тэхналогіі, мадэрнізаваць парк спецыялізаванай тэхнікі і абсталявання, нарошчваць экспартны патэнцыял перапрацоўчых прадпрыемстваў, пашыраць рынкі збыту. І сёлетні каравай з’яўляецца лепшым доказам паспяховасці іх старанняў.

Шчыра жадаю ўсім працаўнікам АПК, работнікам перапрацоўчай індустрыі, ветэранам моцнага здароўя і новых поспехаў на карысць роднага краю!

Няхай вынікі вашай працы дастаўляюць вам задавальненне і прыносяць дабрабыт у ваш дом!

Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін СЕМЯНЯКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке

Вам может быть интересно

Комментарии отключены