3 лютага каталіцкія вернікі ўспамінаюць святога, які дапамагае змагацца з хваробамі горла

3 лютага каталіцкія вернікі ўспамінаюць святога Блажэя, біскупа і мучаніка, апекуна людзей, якія скардзяцца на хваробы горла. У касцёлах у гэты дзень асвячаюць свечкі, якія называюць “блажэйкамі”. Імі святар удзяляе благаслаўленне, якое ахоўвае ад захворванняў і іншага зла.

На пачатку імшы настаяцель касцёла Святой Тройцы г.п. Зэльва Яцэк Маркель  распавядаў пра жыццё святога Блажэя:

Нідзе няма поўнай біяграфіі Блажэя, але вядома, што ён меў медыцынскую адукацыю, працаваў урачом. Праз нейкі час пайшоў у горы і схаваўся ў пячоры. Аднак быў выкрыты і арыштаваны. У турме суцяшаў зняволеных, вучыў быць бліжэй да Бога. Там, за кратамі, яму ўдалося выратаваць хлопчыка, у горле якого застрала костка, якому паграджала смерць.  Дакрануўшыся да шыі дзіцяці і зрабіўшы над ім знак крыжа, ён спыніў ацёк і папярэдзіў удушша. Вестка аб незвычайным вылячэнні хутка разляцелася навокал, што было не да спадобы рымскім уладам. Яны заставілі Блажэя адмовіцца ад Бога. Але ён не згадзіўся, не здрадзіў сваёй веры і прыняў мучаніцкую смерць.

Такі подзвіг служыць добрым прыкладам духоўнага жыцця, а таксама таму, наколькі вера ў Бога дапамагае перамагчы розныя абставіны.

Святар запрасіў парафіян да супольнай малітвы, праз якую вернікі падзякавалі Бога, а таксама святога Блажэя за ласку і дар мовы, папрасілі аб абароне ад захворванняў горла і злых языкоў.

У гэтым годзе прачучалі агульныя словы благаслаўлення. А затым з захаваннем мер бяспекі адбылося індывідуальнае прыкладанне “блажэяк” да шыі кожнага прысутнага.

Парафіянка Валянціна штогод у дзень памяці святога Блажэя прымае ўдзел у набажэнстве і лічыць, што за  ўсё, што нам дадзена Богам, неабходна дзякаваць Збаўцу:

Голас дадзены, каб маліцца і праслаўляць Пана Езуса. Мова і гукі, каб спевам узвышаць Хрыста. Прашу святога Блажэя, каб і надалей стаў памочнікам у жыццёвым выпрабаваннях, быў апекуном людзей, якім так неабходна яго міласць.

Людміла ПОПКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены