Пасхальны Трыдуум распачалі каталікі Зэльвеншчыны

Цішыня і спакой, малітва і спеў, перапрашэнне і падзяка. У такой атмасферы хрысціяне каталіцкага веравызнання перажываюць Трыдуум Пасхальны. Які найперш азначае не тры дні, а тры паслядоўнасці Велікоднага Сакрамэнту – апошнюю вячэру Пана Езуса, Яго смерць на крыжы, знаходжанне ў грабніцы і Змёртвыхпаўстанне.

Вячэрняя імша ў Вялікі чацвер была прысвечана галоўнай падзеі – усталяванню Хрыстом Сакрамэнту Эўхарыстыі. Парафіяне касцёла Святой Тройцы дзякавалі Богу за дар Камуніі, у якой прысутнічае Езус. Падчас разважання над урыўкам з Евангелля кожны прысутны ў святыні асэнсоўваў не толькі значную падзею апошняй вячэры Пана з апосталамі, калі Ён устанавіў святыя сакрамэнты – Святарства і Эўхарыстыю, але і сваё духоўнае аднаўленне і ўмацаванне веры. А затым зэльвенцы сканцэнтраваліся на Таямніцы мукі і смерці Езуса.

Звяртаючыся да вернікаў, ксёндз Яцэк Маркель у сваіх словах падкрэсліў вельмі важную дэталь наконт асабістага жадання кожнага чалавека наведваць храм:

Былі розныя часы і розныя абставіны. Але людзі, якія хацелі звярнуцца да Бога з малітвай, знаходзілі і месца, дзе можна было памаліцца, і дарогу да святыні, і час, каб адзін на адзін пабыць з Хрыстом. Зараз жа некаторымі вернікамі апанавала раўнадушша, нейкі страх, знаходзіцца мноства розных прычын, якія выступаюць на першы план. І на жаль, ёсць такія парафіяне, якія спасылаючыся быццам бы на занятасць, эпідсітуацыю і іншае становішча, працяглы час не знаходзяць магчымасці наведаць святыню. Пасхальны перыяд – гэта тыя дні, якія застаўляюць задумацца над нашай любоўю і вернасцю Богу і над тым, наколькі яны трывалыя і непахісныя, — заўважыў пробашч.

Удзячныя Езусу за дар Эўхарыстыі, прысутныя на імшы душэўна перажывалі перанясенне Найсвяцейшага Сакрамэнту ў спецыяльна аформленае месца, якое сімвалізуе цямніцу, дзе быў зняволены Езус Хрыстус. Тут прагучала сумесная малітва.

15 красавіка, на працягу Вялікай пятніцы, пачынаючы з 9 гадзін раніцы, дзверы касцёла будуць адчынены для таго, каб жадаючыя вернікі змаглі сам-на сам памаліцца каля цямніцы. У 15 гадзін будзе адгаворвацца “Вяночак да Божай міласэрнасці”. Вечарам адбудзецца адарацыя і пакланенне святому крыжу.

Людміла ПОПКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены